Пошук

Базіліка Святога Пятра Базіліка Святога Пятра 

Базіліка Святога Пятра: год юбілею і цыфравых навінак

Базіліка Святого Пятра ў Ватыкане адзначае 400-годдзе кансэкрацыі шэрагам духоўных і культурных падзей, дапаўненых сучаснымі тэхналогіямі для пілігрымаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пра праграму урачыстасцей распавёў архіпрэзбітэр Базілікі кардынал Маўра Гамбэці. Ён падкрэсліў, што юбілей – гэта магчымасць па-новаму зразумець гэты храм як аўтэнтычную падзею ў гісторыі чалавецтва.

Рашэнне Папы Юлія II ад 1506 года аб разбурэнні старой канстанцінаўскай базілікі і ўзвядзенні на яе месцы новай было абнаўленнем у пераемнасці, бо магіла апостала Пятра засталася некранутай і стала цэнтрам новага праекта.

Духоўнасць і дыялог з гісторыяй

Ужо 20 лютага 2026 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага “Крыховага Шляху”, створанага швейцарскім майстрам Мануэлем Дзюрам. У кожную суботу каля алтара Кафедры будуць адбывацца малітоўныя сустрэчы з паліфанічным спевам у выкананні “Cappella Giulia”. Запланаваны таксама тры “Пятровы разважанні”, прысвечаныя чалавечаму шляху і веры Апостала, якія падрыхтуе прапаведнік Папскага дома айцец Раберта Пазаліні – 3, 10 і 17 лістапада. Кульмінацыяй стане ўрачыстая святая Імша, якую 18 лістапада 2026 года ўзначаліць Папа Леў XIV.

Шлях "Quo Vadis" і рэлікты мастацтва

Пілігрымам будуць прапанаваны маршруты "Quo Vadis" – па слядах апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме. Праграма ўключае таксама лекцыі экспертаў аб гісторыі Базілікі, яе архітэктуры і літургіі. Плануецца адкрыць звычайна недаступныя памяшканні і тэрасы храма. Культурную частку дапоўняць канцэрты – ад лонданскай “Schola Cantorum” да Фларэнтыйскага каменнага аркестра.

Тэхналогіі на службе веры

Юбілейны год прынясе і тэхналагічныя навінкі. Запуск спецыяльнага мабільнага дадатку дазволіць вернікам сачыць за літургіяй з сінхронным перакладам на 60 моў. Новая сістэма “Smart Pass” спросціць доступ у Базіліку праз браніраванне ў рэальным часе, а лічбавая платформа дасць магчымасць дзяліцца малітоўнымі інтэнцыямі і фотаздымкамі на віртуальнай сцяне. У гонар Юбілею будзе нават прадстаўлены новы шрыфт "Michelangelus", натхнёны почыркам Мікеланджэла. Ён будзе інтэграваны ў праграмнае забеспячэнне “Microsoft Office”.

Гэтыя ініцыятывы пакліканы не толькі ўшанаваць гісторыю шэдэўра архітэктуры, але і зрабіць яго больш адкрытым і даступным для сучаснага свету, пацвярджаючы словы кардынала Гамбэці пра Базіліку як пра "жывую памяць веры".
 

17 лютага 2026, 10:42