Пошук

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон  (AFP or licensors)

Святы Пасад рыхтуецца да сустрэчы Льва XIV і Эмануэля Макрона

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на наступным тыдні наведае Ватыкан для сваёй першай сустрэчы з Львом XIV, што пацвердзіла Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У пятніцу 10 красавіка 2026 года французскі лідар прыбудзе з афіцыйным візітам да Святога Айца. Гэтую інфармацыю, якая першапачаткова з’явілася ў французскіх медыя і была распаўсюджана Елісейскім палацам, афіцыйна пацвердзіў журналістам кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні. Прэзідэнта ў паездцы будзе суправаджаць яго жонка Брыжыт.

Для Макрона гэта будзе першая асабістая сустрэча з Львом XIV. Раней французскі прэзідэнт неаднаразова сустракаўся з Папам Францішкам. Апошняя такая магчымасць для дыялогу выпала 14 снежня 2024 года ў Ажаксьё падчас апостальскага падарожжа Пантыфіка на Корсіку.
 

02 красавіка 2026, 11:40