Прэм’ер-міністр Гаіці здзейсніў візіт у Ватыкан
Аляксандр Панчанка – Vatican News
9 мая 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Гаіці Алікса Дзід’е Фіса-Эмэ. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Гаіці. Асобна была адзначана каштоўная роля, якую Касцёл адыгрывае для краіны ў гэты асаблівы момант.
У працяг размовы былі закрануты некаторыя актуальныя тэмы, што датычаць Гаіці, у тым ліку сацыяльна-палітычная сітуацыя, а таксама праблемы ў гуманітарнай, міграцыйнай сферах і ў галіне бяспекі. Была таксама адзначана неабходнасць унёску міжнароднай супольнасці для супрацьстаяння цяперашнім цяжкасцям.