Ватыканскія сады: Леў XIV узначаліць малітву за мір
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Завяршэнне марыйнага месяца ў Ватыкане адзначыцца асаблівай духоўнай падзеяй. У суботу, 30 мая 2026 года, у 19.00 Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі ля грота Маці Божай Лурдскай. Гэты малітоўны чын з’яўляецца часткай нястомных намаганняў Пантыфіка, накіраваных на ўсталяванне згоды паміж народамі праз трывалы зварот да Бога.
Удзел у набажэнстве даступны для ўсіх жадаючых, аднак ён патрабуе наяўнасці спецыяльнага пропуску. Квіткі будуць выдавацца бясплатна 28, 29 і 30 мая 2026 года з 9.30 да 17.30 у сядзібе Дыкастэрыі па евангелізацыі, галоўнага арганізатара ружанцовага набажэнства (Via della Conciliazione, 7). Папярэдні запіс не прадугледжаны, таму вернікам варта паспяшацца, бо колькасць месцаў у Садах абмежаваная.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць непасрэдна ля грота, будзе магчымасць супольнай малітвы на Плошчы Святога Пятра. Дзякуючы ўсталяваным экранам, кожны прысутны зможа духоўна далучыцца да Святога Айца ў гэты суботні вечар.
Варта нагадаць, што такое ж набажэнства з удзелам Льва XIV адбылося і ў мінулым годзе, 31 мая 2025 года.