Пошук

Падчас цырымоніі ўзнагароджання дыпламатаў 13 краін, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе Падчас цырымоніі ўзнагароджання дыпламатаў 13 краін, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе 

Святы Пасад: узнагароды для дыпламатаў 13 краін

У Ватыкане адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод дыпламатам, якія больш за два гады працуюць пры Апостальскай Сталіцы. Падзею прымеркавалі да гадавіны абрання Папы Льва XIV.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Традыцыйная цырымонія, якая прайшла ў сераду 12 мая 2026 года, падкрэсліла важнасць дыпламатычнай місіі і асабістага ўкладу прадстаўнікоў замежных дзяржаў у развіццё адносін з Святым Пасадам.

Ганаровую місію выканаў субстытут па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыята Яго Святасці арцыбіскуп Паола Рудэлі. Ён перадаў адпаведныя адзначэнні і пергаменты 13 дыпламатам, якія былі ўдастоены высокага тытула Кавалера або Дамы Вялікага крыжа Ордэна Пія (Gran Croce dell’Ordine Piano).

Гэты ордэн з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш прэстыжных у іерархіі касцельных узнагарод, якой Апостальская Сталіца адзначае заслугі дзяржаўных дзеячаў і дыпламатаў перад Папам і Касцёлам.

Урачыстасць стала не толькі фармальным актам прызнання двухгадовага стажу службы пры Святым Пасадзе, але і сімвалічным жэстам падзякі ад імя Пантыфіка. Узнагароджанне менавіта ў гадавіну пантыфікату надае падзеі асаблівую значнасць, звязваючы штодзённую працу дыпламатычнага корпуса з місіяй Наступніка Пятра.
 

14 мая 2026, 10:01