Пошук

Базіліка ў Пампеях Базіліка ў Пампеях 

Кардынал Паралін у Пампеях: спешка сэрца Марыі

На юбілеі ў Пампеях кардынал П’етра Паралін заклікаў пераймаць “спешку сэрца” Марыі – унутраны парыў любові, а не знешнюю мітусню свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Пампеях 13 лістапада 2025 года адзначылі 150-годдзе прыбыцця абраза Маці Божай Ружанцовай. Урачыстую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кардынал П’етра Паралін, які перадаў вернікам прывітанне ад Папы Льва XIV. Дзяржаўны сакратар нагадаў пра заслугі святога Бартола Лонга, які 150 гадоў таму прывёз сюды цудадзейны абраз.

Кардынал Паралін падчас Імшы ў Пампеях
Кардынал Паралін падчас Імшы ў Пампеях

У гаміліі кардынал супрацьпаставіў “спешку сэрца” Марыі, народжаную з любові і патрэбы служыць, мітусні сучаснага свету, якая вядзе да рассеянасці і ўцёкаў ад глыбокіх пытанняў.

Ён заклікаў наследаваць унутраны парыў Багародзіцы, прыкладам якога стаў і святы Бартола Лонга. Яго руплівасць ператварыла Пампеі ў “горад надзеі, малітвы і міласэрнасці”. Кардынал Паралін падкрэсліў, што Марыя – “пакорная слуга, а не багіня”, якая вучыць Евангеллю пяшчоты.
 

14 лістапада 2025, 10:20