Пошук

2021.12.29 Famiglia

Касцёл у Еўропе разважае пра крызіс і надзею сям'і

У Рыме прайшла сустрэча біскупаў Еўропы, прысвечаная сям'і. Іерархі абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад ёй, і падкрэслілі яе ролю як надзеі для кантынента.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З 9 па 11 лістапада 2025 года ў Рыме адбылася сустрэча на тэму “Хрысціянская сям’я – надзея для Еўропы”, арганізаваная Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE).

Старшыня камісіі па справах сям’і, арцыбіскуп Леа Кушлі, назваў сям'ю сэрцам хрысціянскага жыцця і падкрэсліў надзвычайную актуальнасць вучэння Касцёла ў гэтай сферы.

Эксперты абмеркавалі крызіс сямейнага жыцця, выкліканы старэннем насельніцтва, нестабільнасцю адносін і індывідуалістычным разуменнем любові. Адначасова яны ўбачылі ў гэтым шанец нанова адкрыць евангельскі ідэал сужэнства як вернага паклікання да любові. Было падкрэслена, што Касцёл павінен лепш суправаджаць сем’і, а грамадству неабходна вярнуцца да разумення сям’і ў Божым плане.

Удзельнікам таксама прадставілі даклад аб дзейнасці Еўрапейскай федэрацыі асацыяцый каталіцкіх сем’яў (FAFCE) па абароне інтарэсаў сям'і на еўрапейскім узроўні.
 

12 лістапада 2025, 09:03