Пошук

Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Вільні Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Вільні  (Evaldas Lasys)

Вільня адчыняе дзверы Міласэрнасці: пачаўся Вялікі адпуст

У віленскім санктуарыі распачаўся Вялікі адпуст Божай Міласэрнасці – восем дзён інтэнсіўнай малітвы каля першага абраза Езуса Міласэрнага, які быў напісаны паводле бачанняў святой Фаўстыны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Духоўныя ўрачыстасці, якія працягнуцца да 12 красавіка 2026 года, прымае Санктуарый Божай Міласэрнасці. Гэта асаблівае месца, дзе ў галоўным алтары захоўваецца арыгінальнае палотнішча аўтарства Яўгена Казіміроўскага, створанае пры непасрэдным удзеле святой Фаўстыны Кавальскай.

На працягу актавы ў храме будзе цэлебравацца 58 святых Імшаў на розных мовах, што падкрэслівае ўніверсальны характар каталіцкай веры і адкрытасць Вільні для пілігрымаў з усяго свету.

Як паведамляе афіцыйны рэсурс санктуарыя, набажэнствы ўзначаляць літоўскія іерархі і святары, якія прыбылі з-за мяжы. Кульмінацыяй адпусту стане нядзеля, 12 красавіка 2026 года. Арцыбіскуп Гінтарас Грушас, арцыбіскуп Віленскі, у гэты святочны дзень узначаліць дзве цэлебрацыі – на літоўскай і англійскай мовах.

Арганізатары забяспечылі прамыя трансляцыі на сайце gailestingumas.lt, што дазваляе далучыцца да малітвы з любога пункту свету. Поўная праграма ўрачыстасцяей ’таксама даступная для спампоўвання ў электронным фармаце, каб кожны жадаючы мог загадзя спланаваць свой удзел у гэтым часе духоўнага абнаўлення.
 

06 красавіка 2026, 10:17