Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Новыя дэталі візіту Льва XIV у Паўднёвую Амерыку

Аргенціна разглядае магчымасць абвясціць нацыянальны выхадны дзень падчас візіту Льва XIV. На Імшу ў Ліме чакаюць да 2,5 мільёнаў чалавек.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падарожжа Льва XIV у Паўднёвую Амерыку, якое павінна адбыцца з 6 па 17 лістапада 2026 года, набывае ўсё больш канкрэтныя абрысы. Папу чакаюць ва Уругваі, Аргенціне і Перу. Аргенцінскі ўрад разглядае магчымасць абвясціць нацыянальны выхадны дзень з прычыны чаканага вялікага наплыву вернікаў на папскія Імшы ў Лухане, Кордаве і Буэнас-Айрэсе. На гэтым тыдні Леў XIV сустрэўся з аргенцінскай групай, якая займаецца падрыхтоўкай візіту, каб абмеркаваць далейшыя дэталі.

Тым часам міністр замежных спраў Перу Карлас Эспа абвясціў аб месцы правядзення заключнага набажэнства папскага візіту ў краіну. Імша пройдзе 16 лістапада 2026 года на лётным полі авіябазы Лас-Пальмас у Ліме. Паводле яго слоў, на яе могуць сабрацца да 2,5 мільёнаў вернікаў. Перу займае асаблівае месца ў біяграфіі Льва XIV - ён шмат гадоў працаваў у краіне і быў біскупам Чыклаё. Цяперашні Пантыфік, амерыканец па паходжанні, мае таксама перуанскае грамадзянства.
 

26 жніўня 2026, 11:43