Пошук

Сектар Газа. Ілюстрацыйнае фота Сектар Газа. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: пакласці канец канфлікту ў Святой Зямлі

Настойлівы заклік пакласці канец канфлікту ў Святой Зямлі скіраваў Папа Леў XIV на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 27 жніўня 2025 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У мінулую пятніцу мы суправаджалі малітвай і постам нашых братоў і сясцёр, якія церпяць ад войнаў. Сёння я зноў звяртаюся з настойлівым заклікам як да бакоў, уцягнутых у канфлікт, так і да міжнароднай супольнасці, пакласці канец канфлікту ў Святой Зямлі, які прынёс столькі жаху, разбурэння і смерці. Я прашу вызваліць усіх заложнікаў, дасягнуць пастаяннага спынення агню, гарантаваць бяспечны доступ гуманітарнай дапамогі і выконваць гуманітарнае права ў поўнай меры, у прыватнасці абавязак абараняць мірнае насельніцтва і забарону на калектыўнае пакаранне, неразборлівае прымяненне сілы і прымусовае перасялення насельніцтва”, - сказаў Святы Айцец.

Леў XIV далучыўся да сумеснай заявы Грэка-праваслаўнага і Лацінскага Патрыярхаў Іерусаліма, якія 26 жніўня 2025 года “заклікалі пакласці канец гэтай спіралі гвалту, спыніць вайну і аддаць перавагу агульнаму дабру людзей”.

“Давайце будзем маліцца да Марыі, Каралевы супакою, крыніцы суцяшэння і надзеі. Няхай Яе заступніцтва прынясе прымірэнне і супакой на гэтай зямлі, дарагой усім нам”, - заахвоціў Пантыфік.
 

27 жніўня 2025, 11:22