Арцыбіскуп Галахер прыме ўдзел у 80-й сесіі Генасамблеі ААН
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Візіт Сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі працягнецца з 22 па 30 верасня. Ён супадае з перыядам правядзення агульных дэбатаў высокага ўзроўню, якія адбудуцца з 23 па 27 верасня.
Падчас дэбатаў слова могуць браць не толькі прадстаўнікі дзяржаў-членаў, але таксама прадстаўнікі наднацыянальных органаў, дзяржаў і арганізацый, якія маюць статус назіральнікаў.
Тэма 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН: “Лепш разам: 80 гадоў сумеснай працы ў імя міру, развіцця і правоў чалавека”. Яна працягнецца да 8 верасня 2026 года і адлюстроўвае намер міжнароднай супольнасці аднавіць намаганні на карысць шматбаковасці, глабальнай салідарнасці і супрацоўніцтва дзеля міру і ўстойлівага развіцця.
