Пошук

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік узначаліць дыяцэзіяльны сход Рымскай дыяцэзіі

Леў XIV упершыню адкрые дыяцэзіяльны сход Рымскай дыяцэзіі. 19 верасня 2025 года ён узначаліць Літургію слова ў рымскай Базіліцы Святога Яна, у якой прымуць удзел каля дзвюх тысяч чалавек – духавенства, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец таксама акрэсліць новыя душпастырскія кірункі і выступіць з завяршальным словам на заканчэнне сустрэчы.

Акрамя пробашчаў, парафіяльных вікарыяў, рэктараў, капеланаў і дыяканаў, у сходзе прымуць удзел па тры свецкія асобы з кожнай парафіі. Будуць прадстаўлены таксама свецкія аб’яднанні і мужчынскія і жаночыя манаскія супольнасці.

Падчас сустрэчы з рымскім духавенствам у чэрвені Леў XIV заклікаў актыўна змагацца з беднасцю, самотнасцю, несправядлівасцю і дэфіцытам жылля ў Рыме. “Мы пакліканы браць на сябе гэтыя выклікі і разумець іх у духу Евангелля – як магчымасць сведчыць пра сваю веру. Не ўцякайце ад іх!”, - заахвочваў Святы Айцец.

Рымская дыяцэзія – адна з найбуйнейшых у Італіі: у 333 парафіях працуюць каля 810 святароў і 150 дыяканаў. Акрамя таго, у Рыме знаходзіцца каля 7000 святароў з іншых дыяцэзій і ордэнаў, якія часова пражываюць у горадзе, галоўным чынам па прычыне вучобы.
 

18 верасня 2025, 12:26