Пошук

Мужчына на фоне пажару ў раёне Тай По у Ганконгу Мужчына на фоне пажару ў раёне Тай По у Ганконгу 

Разбуральны пажар у Ганконгу: Папа моліцца за ахвяр

Леў XIV моліцца за ахвяр пажару ў жылым комплексе “Wang Fuk Court” у раёне Тай По на поўначы Ганконга, які здарыўся 26 лістапада 2025 года і прывёў да гібелі па меншай меры 65 чалавек. Амаль 300 жыхароў дагэтуль лічацца зніклымі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа быў засмучаны паведамленнем пра пажар і запэўнівае ў сваёй духоўнай салідарнасці ўсіх, хто пацярпеў ад наступстваў гэтага бедства, асабліва параненых і сем’і ў жалобе, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна.

Святы Айцец даручае душы памерлых любячай міласэрнасці Усемагутнага і ўзносіць малітвы за супрацоўнікаў ратавальных службаў, якія працягваюць аказваць медыцынскую дапамогу пацярпелым і шукаць тых, хто ўсё яшчэ лічыцца зніклым, адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка.

Пажар у Ганконгу
Пажар у Ганконгу   (AFP or licensors)

Пажар у раёне Тай По стаў самым разбуральным у гісторыі Ганконга – аднаго з найбольш густанаселеных гарадоў свету. За суткі агонь цалкам знішчыў сем 31-павярховых будынкаў, у якіх пражывала амаль пяць тысяч чалавек. Дакладная прычына трагедыі пакуль не ўстаноўлена. Хуткаму распаўсюджванню полымя садзейнічалі вецер і бамбукавыя будаўнічыя рыштаванні, абцягнутыя сеткай. Хмарачосы былі пакрытыя імі з прычыны рамонтных прац.

Пажарнікі тушаць пажар у Ганконгу
Пажарнікі тушаць пажар у Ганконгу   (AFP or licensors)
27 лістапада 2025, 14:33