Пошук

Леў XIV прыбыў у Анкару Леў XIV прыбыў у Анкару 

Апостальскае падарожжа: Леў XIV прыбыў у Анкару

Леў XIV прыбыў у Анкару, распачынаючы сваё першае апостальскае падарожжа. Ягоны візіт у Турцыю і Ліван пройдзе пад знакам міжрэлігійнага дыялогу і міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

27 лістапада 2025 года, апоўдні, самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Анкары-Эсенбога. Такім чынам распачаўся першы этап яго візіту, які ахопіць Турцыю і Ліван.

Ля трапа самалёта Святога Айца сустракаў прадстаўнік урада. Двое дзяцей у традыцыйных строях уручылі Папу кветкі. Пасля прадстаўлення афіцыйных дэлегацый і цырымоніі з удзелам ганаровай варты адбылася кароткая сустрэча Пантыфіка з міністрам у зале для ганаровых гасцей аэрапорта.

Cустрэча Пантыфіка з міністрам у аэрапоце Анкары
Cустрэча Пантыфіка з міністрам у аэрапоце Анкары   (@Vatican Media)

Адразу з аэрапорта Папа накіраваўся ў Маўзалей Атацюрка, заснавальніка сучаснай Турэцкай Рэспублікі. Там адбылася цырымонія ўскладання вянка. Пасля групавога фотаздымка з дэлегацыяй Святы Айцец зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей і наведаў музей, прысвечаны Атацюрку і гісторыі Рэспублікі.

Пазней  адбудзецца візіт ветлівасці ў Прэзідэнцкі палац, дзе запланавана сустрэча Льва XIV з Прэзідэнтам Рэспублікі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
 

27 лістапада 2025, 10:43