Пошук

Стоп-кадр з відэапаслання Льва XIV Стоп-кадр з відэапаслання Льва XIV  

Ад наркотыкаў да інтэрнэту: Святы Айцец пра новыя залежнасці

Леў XIV назваў рост згубных звычак, асабліва ў лічбавай сферы, сімптомам “свету без надзеі” і заклікаў да супольнай прафілактыкі праз выхаванне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У відэазвароце да ўдзельнікаў італьянскай VII Нацыянальнай канферэнцыі па праблематыцы залежнасцей Святы Айцец адзначыў, што да традыцыйных бед, такіх як наркотыкі і алкаголь, дадаліся новыя выклікі: кампульсіўныя азартныя гульні, парнаграфія і пастаянная прысутнасць у сеціве.

На думку Льва XIV, гэта знешнія праявы ўнутранага дыскамфорту і сацыяльнага заняпаду каштоўнасцей, якія робяць моладзь асабліва ўразлівай. Ён падкрэсліў, што страх перад будучыняй штурхае маладых людзей да самаізаляцыі.

Пантыфік заклікаў Касцёл, дзяржаўныя інстытуты і ўсё грамадства да супольных дзеянняў. Шлях да вырашэння гэтых праблем, паводле Папы, ляжыць праз умацаванне самаацэнкі новых пакаленняў, стварэнне для іх магчымасцей для працы, адукацыі, спорту і духоўнага развіцця, фарміруючы такім чынам культуру салідарнасці, якая супрацьстаіць эгаізму.
 

07 лістапада 2025, 11:57