Пошук

Леў XIV сустрэўся з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам Леў XIV сустрэўся з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам  (ANSA)

Урачысты прыём у Анкары: Леў XIV сустрэўся з Эрдаганам

У Анкары адбылася афіцыйная цырымонія прывітання Папы. У Прэзідэнцкім палацы, пад гукі гімнаў і гарматныя залпы, Леў XIV сустрэўся з лідарам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт Пантыфіка набыў сапраўдную ўрачыстасць, калі картэж наблізіўся да Прэзідэнцкага палаца. Адметнасцю цырымоніі стала тое, што да галоўнай брамы рэзідэнцыі Папу суправаджаў ганаровы эскорт кавалерыі. Ля ўваходу высокага госця асабіста сустрэў Прэзідэнт Рэспублікі, пасля чаго абодва лідары падняліся на подыум.

Падчас візіту Папы да Прэзідэнта Турцыі
Падчас візіту Папы да Прэзідэнта Турцыі   (ANSA)

Пратакол сустрэчы падкрэсліваў значнасць падзеі: прагучалі дзяржаўныя гімны, быў дадзены салют з 21 гарматнага залпу, а Ганаровая варта аддала пашану сцягам. Пасля прадстаўлення афіцыйных дэлегацый і традыцыйнага фота ля ўваходу ў палац, Леў XIV і Прэзідэнт Эрдаган накіраваліся ўнутр будынка.

Другая частка візіту прайшла ў больш камернай абстаноўцы. На другім паверсе палаца адбылося фатаграфаванне з турэцкай і ватыканскай дэлегацыямі, пасля чаго лідары ўвайшлі ў Кабінет Прэзідэнта для прыватнай размовы.

Падчас візіту Папы да Прэзідэнта Турцыі
Падчас візіту Папы да Прэзідэнта Турцыі   (ANSA)

Сустрэча завяршылася знаёмствам Папы з сям'ёй турэцкага лідара і сумесным фота.

Пасля гэтага картэж Пантыфіка накіраваўся ў Нацыянальную бібліятэку для сустрэчы з прадстаўнікамі ўладамі, дыпламатамі і грамадзянскай супольнасцю.
 

27 лістапада 2025, 12:45