Леў XIV сустрэўся з Галоўным рабінам Турцыі
Леў XIV сустрэўся з Галоўным рабінам Турцыі. Яны абмеркавалі значэнне візіту Пантыфіка для міжрэлігійнага міру ў краіне.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як паінфармавала Зала Друку Святога Пасада праз свой канал у “Telegram”, сустрэча Святога Айца з духоўным лідарам яўрэйскай супольнасці Турцыі, рабінам Давідам Сэві, працягвалася каля пятнаццаці хвілін.
Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што візіт Папы Льва XIV з'яўляецца важным знакам міру. Было падкрэслена, што прысутнасць Пантыфіка на турэцкай зямлі служыць адчувальнай падтрымкай для ўсіх рэлігійных супольнасцей, якія суіснуюць у краіне.
28 лістапада 2025, 11:11
