Пошук

Леў XIV падчас юбілейнай аўдыенцыі Леў XIV падчас юбілейнай аўдыенцыі  (VINCENZO LIVIERI)

Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунг

Падчас надзвычайнай юбілейнай аўдыенцыі 6 снежня 2025 года Леў XIV заклікаў вернікаў не чакаць Бога склаўшы рукі, а актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве Яго Валадарства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Звяртаючыся да пілігрымаў у кантэксце Адвэнту, Святы Айцец нагадаў, што чаканне прыйсця Хрыста не павінна быць пасіўным. Нараджэнне Езуса паказвае Бога, Які ўцягвае чалавека ў сваю гісторыю: Марыя, Юзаф, пастухі, а пазней вучні – усе яны былі пакліканы да дзеяння.

Папа падкрэсліў, што дэвіз Юбілею “Пілігрымы надзеі” – гэта не часовы лозунг, а праграма жыцця для людзей, якія ідуць наперад і ўдзельнічаюць у рэальнасці.

Спасылаючыся на Другі Ватыканскі Сабор, Пантыфік адзначыў, што знакі часу неабходна чытаць разам, у супольнасці Касцёла. Бог не знаходзіцца па-за светам; Ён сустракае нас у штодзённых сітуацыях. Таму хрысціяне пакліканы шукаць Яго “розумам, сэрцам і з закасанымі рукавамі”. Гэтая місія асаблівым чынам належыць свецкім вернікам, якія праз свой актыўны ўдзел робяць свет лепшым.

Леў XIV падчас прывітання вернікаў перад юбілейнай аўдыенцыяй
Леў XIV падчас прывітання вернікаў перад юбілейнай аўдыенцыяй   (AFP or licensors)

У якасці прыкладу такога стаўлення Папа прывёў постаць благаслаўлёнага Альберта Марвэлі, маладога італьянскага інжынера і палітыка, які загінуў ва ўзросце 28 гадоў. Яго жыццё, напоўненае служэннем бедным і аднаўленнем краіны пасля вайны, паказвае, што служэнне Божаму Валадарству прыносіць радасць нават перад абліччам рызыкі.

Леў XIV завяршыў катэхезу заклікам да самаправеркі: ці ўдзельнічаем мы ў добрых ініцыятывах з усмешкай і надзеяй, або толькі наракаем? Бо ніхто, нават Бог, не хоча збаўляць свет у адзіночку – разам гэта рабіць лепш.
 

06 снежня 2025, 10:44

Мінулая аўдыенцыя

Увесь кантэнт >