Пошук

Тэхналагічная школа імя Папы Францішка ў Экватарыяльнай Гвінеі Тэхналагічная школа імя Папы Францішка ў Экватарыяльнай Гвінеі

Леў XIV наведаў тэхналагічную школу імя Папы Францішка ў Мангома

У рамках апостальскага падарожжа ў Афрыку Леў XIV наведаў 22 красавіка 2026 года Тэхналагічную школу імя Папы Францішка ў горадзе Мангома на ўсходзе Экватарыяльнай Гвінеі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Візіт у школу меў асаблівае значэнне, бо адбыўся на наступны дзень пасля першай гадавіны смерці Францішка.

Напярэдадні Леў XIV узгадаў свайго папярэдніка ў пасланні, якое было зачытана падчас святой Імшы ў рымскай Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. У ім ён назваў Францішка адданым пастырам, які крануў сэрцы многіх людзей і падкрэсліў яго вернасць пакліканню да самага канца.

Леў XIV адзначыў, што Францішак быў Наступнікам Пятра і пастырам Паўсюднага Касцёла ў час, які азнаменаваў – і працягвае адзначаць – змену эпохі, цалкам усведамляючы гэта і прапаноўваючы нам сваё мужнае сведчанне, якое ўяўляе сабой важную спадчыну для Касцёла".

Тэхналагічная школа імя Папы Францішка ў Экватарыяльнай Гвінеі – гэта навучальная ўстанова, якая займаецца прасоўваннем тэхналагічнай і прафесійнай адукацыі моладзі. Яна адыгрывае важную ролю ў падрыхтоўцы новага пакалення спецыялістаў у гэтай афрыканскай краіне.

Перад тым як наведаць школу, Леў XIV узначаліў Імшу ў Базіліцы Беззаганнага Зачацця ў Мангома. На вечар запланаваныя яшчэ дзве сустрэчы: са зняволенымі і моладдзю.

У чацвер, 23 красавіка, пасля заключнай Святой Імшы ў Малаба, Папа завершыць сваё 11-дзённае апостальскае падарожжа па Афрыцы і вернецца ў Рым.

Леў XIV асвяціў Тэхналагічную школу імя Папы Францішка ў Экватарыяльнай Гвінеі
Леў XIV асвяціў Тэхналагічную школу імя Папы Францішка ў Экватарыяльнай Гвінеі   (@Vatican Media)
22 красавіка 2026, 16:17