Пошук

Ватыканскі штэмпель, прысвечаны стагоддзю каранацыі Маці Божай з Саграрыа ў Таледа Ватыканскі штэмпель, прысвечаны стагоддзю каранацыі Маці Божай з Саграрыа ў Таледа 

Новыя паштовыя штэмпелі: падарожжа Папы і юбілей у Таледа

Ватыканская Нумізматычна-філатэлістычная служба падрыхтавала два спецыяльныя паштовыя штэмпелі, прысвечаныя важным падзеям у жыцці Касцёла: апостальскаму падарожжу Льва XIV у Іспанію і 100-годдзю каранацыі Маці Божай з Саграрыа ў Таледа.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Першы штэмпель уяўляе сабой стылізаваны лагатып апостальскага падарожжа Папы ў Іспанію, якое адбудзецца з 6 па 12 чэрвеня 2026 года. Ён суправаджаецца дэвізам “Alzad la mirada” – “Падыміце вашыя вочы” (пар. Ян 4:35) і змяшчае надпісы “Папа Леў XIV у Іспаніі” і даты падарожжа.

Другі паштовы штэмпель натхнёны фігурай Багародзіцы, якая захоўваецца ў катэдральным саборы ў Таледа. На ім змешчаны надпісы “100-годдзе каранацыі Маці Божай з Саграрыа ў Таледа” і даты 1926-2026.

Філатэлістычныя матэрыялы для гашэння штэмпелем, прысвечаным стагоддзю каранацыі Маці Божай ў Таледа можна даслаць да 4 ліпеня 2026 года, а для гашэння штэмпелем, прысвечаным падарожжу ў Іспанію – да 31 ліпеня 2026 года.

Ватыканскі штэмпель, прысвечаны апостальскаму падарожжу ў Іспанію
Ватыканскі штэмпель, прысвечаны апостальскаму падарожжу ў Іспанію
28 мая 2026, 13:58