Леў XIV: ліквідаваць прычыны беднасці і несправядлівасці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Каля 200 чалавек, якія жывуць у стане беднасці і якім дапамагаюць дабрачынныя структуры Рымскай дыяцэзіі, у тым ліку сем’і з дзецьмі, прынялі ўдзел у абедзе са Святым Айцом, які адбыўся 11 ліпеня 2026 года на тэрыторыі папскай летняй рэзідэнцыі.
“Я прыйшоў без падрыхтаванай прамовы, але з пачуццём голаду: голаду па справядлівасці, па сапраўднай любові, па Касцёле, які здольны адчыняць дзверы, прымаць усіх; па Касцёле, у якім ёсць любоў да кожнага і ў якім ніхто не з’яўляецца ворагам, у якім усе мы здольныя жыць у згодзе, прабачэнні і міры”, - сказаў Папа.
Святы Айцец заўважыў, што тытул “Пантыфік”, які ён носіць, азначае “будаўнік мастоў”. Ён запэўніў прысутных, што сёння Касцёл хоча будаваць масты з імі, іх сем’ямі і грамадствам, у якім хочам жыць, але ў якім неабходна ліквідаваць прычыны беднасці і несправядлівасці.
Папа падзякаваў арганізатарам абеду, падкрэсліўшы важнасць прабывання разам і сведчання пра адзінства ў свеце, змучаным гвалтам, нянавісцю і несправядлівасцю. Ён заклікаў усіх супольна працаваць, каб быць Касцёлам, які нясе справядлівасць, мір і любоў.
Пасля малітвы і благаслаўлення ежы Святы Айцец павітаўся з усімі прысутнымі, а потым сеў за стол з людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, каб раздзяліць з імі абед і разам правесці час.
