Біблія і насілле: спрэчкі ва ўніверсітэце Шэфілда
Ян Глінскі
У Шэфілдскім універсітэце адзначылі, што Біблія змяшчае апісанні “цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. Аднак, як паведаміла “Vatican News”, крытыкі гэтай цэнзуры ўказалі на тое, што ў Бібліі не згадваецца, як Каін забівае Авеля.
Дырэктар Хрысціянскага прававога цэнтра Андрэа Уільямс назвала “абсурднымі” перасцярогі адносна далікатнага наратыву гісторыі збаўлення, на аснове якой фарміравалася наша цывілізацыя. “Меркаванне, што гісторыя ўкрыжавання ўключае “сексуальны гвалт”, не толькі недакладнае, але і з’яўляецца глыбока памылковым разуменнем тэксту. Аповед пра смерць Езуса – гэта не гісторыя пра траўму, а найвышэйшае праяўленне любові, ахвярнасці і адкуплення, якія з’яўляюцца ключавымі ў хрысціянскай веры”, - адзначыла Андрэа Уільямс.
“Веданне Бібліі неабходна для вывучэння англійскай літаратуры. Студэнтам трэба пазнаёміцца з непрыемным і жахлівым, каб навучыцца з гэтым спраўляцца. Біблія вельмі стрымана апісвае як забойства Авеля Каінам, так і ўкрыжаванне”, – свердзіў былы англіканскі епіскап Рочэстэра айцец Майкл Назір-Алі, які перайшоў у каталіцызм, параўнаўшы евангельскія апавяданні з фільмам Мэла Гібсана “Пакуты Хрыстовы”.
Брытанскі гісторык Джэрэмі Блэк, у сваю чаргу, перакананы, што “студэнты павінны паспаборнічаць з сілай гэтых тэкстаў, з іх бескампрамісным характарам і жорсткасцю шляху да збаўлення”. “Біблейскія і класічныя апавяданні супрацьпастаўляюць дабро злу ў космасе, у грамадстве і ў асобных людзях. Гэтая барацьба элементарная і фундаментальная”, – падкрэсліў аўтар кнігі “Кароткая гісторыя гісторыі”.