Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Моладзь ЗША выбірае веру і слухае Папу

Новае даследаванне паказала: каталіцкая моладзь ЗША актыўна практыкуе веру і знаходзіцца пад моцным уплывам навучання Францішка і Льва XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле даных “Mercury Analytics”, сабраных па замове “National Catholic Reporter”, маладыя амерыканскія вернікі (18-23 гады) абвяргаюць стэрэатыпы пра адыход ад рэлігіі. Аж 80 працэнтаў апытаных дэкларуюць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла.

Усяго за паўгода пантыфікату Леў XIV здолеў стаць блізкім для амерыканскіх студэнтаў. Больш за палову рэспандэнтаў адзначаюць яго станоўчы ўплыў на сваю веру, цэнячы непасрэднасць і паходжанне Пантыфіка. Адначасова захоўваецца павага да спадчыны Папы Францішка: для 62 працэнтаў ён застаецца важнай фігурай, якая навучыла іх міласэрнасці.

Студэнты дэманструюць высокую дасведчанасць у каталіцкім сацыяльным вучэнні – яно фарміруе палітычныя погляды 91 працэнта апытаных. Пры гэтым у спісе надзённых клопатаў дамінуюць эканамічныя пытанні: студэнцкія крэдыты і кошт жылля хвалююць моладзь больш, чым біяэтычныя дыскусіі.

Вера застаецца важным фактарам грамадскага жыцця, уплываючы на палітычны выбар большасці маладых католікаў.
 

25 лістапада 2025, 10:39