Пошук

Пасол Японіі пры Святым Пасадзе Коджы Абэ і старшыня “Bambino Gesù” Тыцыяна Анэсці Пасол Японіі пры Святым Пасадзе Коджы Абэ і старшыня “Bambino Gesù” Тыцыяна Анэсці  

Папскі дзіцячы шпіталь умацоўвае сувязі з Японіяй

Дэлегацыя японскага каталіцкага шпіталя “St. Mary’s Hospital” з горада Курумэ 18 лютага 2026 года наведала каталіцкую педыятрычную клініку “Bambino Gesù” для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне медыцынскай этыкі і дапамогі дзецям.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча адбылася ў галоўным корпусе рымскага шпіталя на пагорку Джанікала пры ўдзеле пасла Японіі пры Святым Пасадзе Коджы Абэ. Бакі пацвердзілі адданасць пагадненню, абноўленаму ў 2024 годзе, накіраванага на развіццё каталіцкага падыходу да біяэтыкі і паляпшэнне медыцынскай дапамогі ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Старшыня “Bambino Gesù” Тыцыяна Анэсці падкрэсліў, што агульныя каталіцкія каштоўнасці ставяць у цэнтр увагі асобу, асабліва найбольш уразлівых дзяцей. Стратэгічным напрамкам застаецца “Хартыя правоў невылечна хворага дзіцяці”, якая дапамагае арыентавацца ў клінічнай практыцы і штодзённым даглядзе.

Японскія калегі, у сваю чаргу, выказалі зацікаўленасць у далейшай этычнай і духоўнай падрыхтоўцы свайго персаналу пад кіраўніцтвам спецыялістаў папскага педыятрычнага цэнтра.

Падчас візіту прадстаўнікі “St. Mary’s Hospital” пазнаёміліся з працай аддзяленняў неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі і кардыяхірургічнай рэанімацыі.

Генеральны дырэктар Антоніа Пэрна і кіраўнік службы біяэтыкі ксёндз Луіджы Дзукара абмеркавалі з гасцямі канкрэтныя крокі па інтэнсіфікацыі абмену вопытам.
 

19 лютага 2026, 15:45