Пошук

Паола Руфіні падчас выступлення на семінары ў Рыа-дэ-Жанэйра Паола Руфіні падчас выступлення на семінары ў Рыа-дэ-Жанэйра  (Emerson Fernandes, Diocesi di Tubarão)

Руфіні: камунікацыя можа атручваць або лячыць

“Інфармацыя можа жывіць або атручваць”, - лічыць Паола Руфіні, які заклікаў аднавіць давер да праўды ва ўмовах выклікаў дэзынфармацыі і штучнага інтэлекту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі выступіў на семінары ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе засяродзіўся на актуальных выкліках. Ён заклікаў да камунікацыі, якая будуе масты і супрацьстаіць нянавісці, падкрэсліваючы важнасць слухання і плюралізму.

Паола Руфіні адзначыў, што пандэмія COVID-19 паказала небяспеку фэйкавых навін. Ён таксама звярнуў увагу на пагрозы, звязаныя са штучным інтэлектам, алгарытмы якога могуць маніпуляваць рэчаіснасцю і сціраць мяжу паміж праўдай і хлуснёй.

Падчас выступлення Паола Руфіні на семінары ў ў Рыа-дэ-Жанэйра
Падчас выступлення Паола Руфіні на семінары ў ў Рыа-дэ-Жанэйра   (Emerson Fernandes, Diocesi di Tubarão)

Іерарх закрануў і феномен лічбавай адзіноты, калі гіперсувязь вядзе да ізаляцыі. “Мы можам вярнуць камунікацыі яе першапачатковы сэнс, блізкі да камуніі”, - падкрэсліў ён.

Паводле прэфекта, Касцёл адыгрывае фундаментальную ролю ў прасоўванні рэальнага дыялогу і сустрэчы. Сінадальнасць, па яго словах, павінна стаць канкрэтным “супольным падарожжам” для пераадолення падзелаў і эгаізму.
 

03 лістапада 2025, 09:43