Пошук

На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку  (ANSA)

На Плошчы Святога Пятра ўсталявалі калядную ёлку

На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку. Яе прывезлі з Паўднёвага Ціроля як дар муніцыпалітэтаў Лагунда і Ульціма.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ватыкан пачынае жыць у рытме падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. 27 лістапада 2025 года на Плошчы Святога Пятра з’явіўся адзін з галоўных сімвалаў гэтага перыяду – велічная калядная ёлка. Сёлета зялёная прыгажуня прыбыла з альпійскай даліны Ульціма, што ў заходнім Паўднёвым Ціролі.

На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку
На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку   (ANSA)

Дрэва сягае прыкладна 27 метраў у вышыню. Магутную ёлку ўсталявалі ўнутры каланады Берніні, дзе яна будзе радаваць вока шматлікіх пілігрымаў і наведвальнікаў Ватыкана на працягу ўсяго святочнага перыяду.
 

27 лістапада 2025, 09:59