Пошук

Камісія па Кодэксе Канонаў Усходніх Цэркваў Камісія па Кодэксе Канонаў Усходніх Цэркваў 

Ватыкан: створана камісія па кананічным праве Усходніх Цэркваў

Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў абвясціў пра заснаванне кананічнай камісіі па Кодэксе Канонаў Усходніх Цэркваў. Ёй даручана распрацоўка прапаноў па пераглядзе гэтага дакумента ў святле сінадальнага працэсу.

Марыя Валодзіна - Vatican News

20 лютага 2026 года новая камісія правяла сваё першае пасяджэнне ў сядзібе Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Яна будзе супрацоўнічаць з ужо існуючай Кананічнай камісіяй, заснаванай у снежні 2023 года. Апошняя ўжо вызначыла некаторыя прапановы па рэформе Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў, аднак яе асноўная ўвага была накіравана на Кодэкс кананічнага права Лацінскага Касцёла.

У склад новай камісіі ўвайшлі эксперты-кананісты, абраныя сярод кансультантаў Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах і Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. Яе ўзначальвае кардынал Марыё Грэк, сакратар Генеральнага Сакратарыята Сінода Біскупаў. Каардынатар – біскуп Хуан Ігнасіа Арыета, сакратар Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах.

“Улічваючы спецыфіку ўсходняга кананічнага права, было палічана мэтазгодным стварыць асобную камісію, якая магла б працаваць у цесным супрацоўніцтве з першай даследчай групай па некаторых аспектах адносін паміж Усходнімі Цэрквамі і Лацінскім Касцёлам” - адзначыў кардынал Грэк.

Камісія будзе выконваць функцыю рэалізацыі рэкамендацый, атрыманых у ходзе сінадальнага працэса, у тым ліку ў справаздачы 2023 года і ў выніковым дакуменце XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў 2024 года.

Кардынал Грэк заклікаў Цэрквы sui iuris, біскупскія канферэнцыі, каталіцкія ўніверсітэты, установы і ўсіх зацікаўленых асоб у сінадальным духу дасылаць свае прапановы ў Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў да 15 красавіка 2026 года.

З мандатам і спісам членаў Камісіі можна азнаёміцца на сайце www.synod.va

20 лютага 2026, 10:53