Пошук

Кардынал П'етра Паралін і арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара Кардынал П'етра Паралін і арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара  (@Vatican Media)

Арцыбіскуп Пэнья Пара: у Дзяржсакратарыяце я дыхаў каталіцкасцю

“Цікавым, поўным урокаў і выклікаў” назваў перыяд свайго амаль васьмігадовага служэння на пасадзе субстытута Дзяржсакратара па агульных пытаннях арцыбіскуп Эдраг Пэнья Пара, якога Леў XIV прызначыў новым паслом у Італіі і Сан-Марына.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Апоўдні, 30 сакавіка 2026 года, пасля афіцыйнага аб’яўлення аб новай намінацыі, іерарх запрасіў кіраўніцтва і супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята на сустрэчу, каб выказаць падзяку за доўгую сумесную працу. Арцыбіскуп Пэнья Пара падкрэсліў, што з удзячнасцю прымае новую місію, абяцаючы Святому Айцу “паслухмянасць, адданасць і малітву”.

Цудоўная прыгода ў складаны перыяд

Іерарх параўнаў жыццё з цягніком, які вязе да канцавой станцыі, але робіць прыпынкі на шляху – у розных месцах, на акрэслены час, дазваляючы сустракацца з рознымі людзьмі. Ён заўважыў, што “прыпынак” у Дзяржсакратарыяце быў самым доўгім у яго жыцці, але ў той жа час і вельмі “цікавым, поўным урокаў і выклікаў”.

Гэта была “цудоўная прыгода”, нягледзячы на тое, што праходзіла ў складаны перыяд, пазначаны “глабальным выклікам” пандэміі каронавіруса, смерцю Бэнэдыкта XIV і Францішка, а таксама “далікатнай фазай” канклаву і радасным момантам абрання Льва XIV, - падкрэсліў арцыбіскуп Пэнья Пара.

Арцыбіскуп нагадаў, што на перыяд яго служэння на пасадзе субстытута Дзяржсакратара выпаў таксама судовы працэс аб фінансавых злоўжываннях, падчас якога Святы Пасад і асабліва Дзяржсакратарыят знаходзіліся пад беспрэцэдэнтнай медыйнай і судовай увагай, што патрабавала дакладнасці, празрыстасці і пачуцця адказнасці.

Ва ўсіх гэтых абставінах “Секцыя па агульных пытаннях была паклікана працягваць, каардынаваць і падтрымліваць ціхае і часта нябачнае, але ў той жа час вельмі важнае для жыцця паўсюднага Касцёла служэнне”, - сказаў ён.

Гармонія ў адзінстве

Іерарх выказаў падзяку кардыналу-дзяржсакратару П’етра Параліну, арцыбіскупу Полу Рычарду Галахеру, а таксама іншым кіраўнікам і супрацоўнікам структур Дзяржсакратарыята, здагадаўшы таксама пра нунцыяў, дзякуючы якім мог адчуць паўсюднасць Касцёла і яго жывую прысутнасць у розных краінах і культурах.

“Тут, паміж гэтымі мурамі, напэўна, як ніколі раней, я дыхаў каталіцкасцю: тут мовы, погляды, гісторыі, што паходзяць з усіх частак свету, сустракаюцца і ўтвараюць гармонію ў адзінстве”, - сказаў ён.

Напрыканцы арцыбіскуп Пэнья Пара скіраваў свае думкі да арцыбіскупа Паола Рудэлі, які стане яго наступнікам на “такой далікатнай” пасадзе, выказаўшы пажаданне “жыць гэтай адказнасцю як часам ласкі”.
 

31 сакавіка 2026, 11:27