Святы Пасад: адменена святкаванне ІІ Сусветнага дня дзяцей
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“У адпаведнасці з хірографам Святога Айца Льва XIV адносна Сусветнага дня дзяцей (12 лютага 2026 года), Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, пасля ўважлівага разгляду і па ўзгадненні са Святым Айцом, палічыла мэтазгодным адмяніць святкаванне ІІ Сусветнага дня дзяцей, якое першапачаткова было запланавана ў Рыме з 25 па 27 верасня 2026 года.
Усе ініцыятывы, накіраваныя на душпастырскую апеку дзяцей, могуць праводзіцца, па меркаванні ардынарыяў, на дыяцэзіяльным ці парафіяльным узроўні і з удзелам сем’яў, якія з’яўляюцца натуральным асяроддзем чалавечага і духоўнага развіцця кожнага дзіцяці.
З свайго боку, згаданая ўстанова Святога Пасаду працягвае намаганні па развіцці душпастырства сям’і ва ўсіх яе аспектах”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Дыкастэрыі.